Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк з - TopicsExpress



          

Запрашаем вас на рамесніцкі летнiк з 6 па 11 жніўня ў вёсцы Азярычына (Пухавіцкі раён, 35 км ад Мінску,#belarus )! Плануецца правядзенне майстар-класаў па наступных рамесніцкіх занятках: * Лазапляценне (6-7 жніўня) * Разьба па дрэве (8-9 жніўня) * Выраб лялек (10 жніўня) Акрамя гэтага адбудзецца некалькі мініэтнаграфічных экспедыцый і выніковы канцэрт (10 жніўня)! Новыя гарызонты! У гэтым годзе пераходзім на больш якасны ўзровень – прасякаемся мясцовым каларытам у комплексе! Кожны удзельнік зможа не толькі навучыцца мясцоваму “профільнаму” рамяству – пляценне лазы, але і даследаваць мясцовы фальклёр падчас этнаграфічнай экспедыцыі! Кожны дзень для вас будуць праведзеныя рамесныя заняткі па апрацоўцы дрэва з вопытнымі майстрамі. Кожны вечар удзельнікаў чакаюць заняткі па народных “агульнаўлюблёных” танцах і спевах, а таксама на падставе мясцовага матэрыялу, які будзе назапашаны РАЗАМ! Каб прыняць ўдзел патрэбна зарэгістравацца, дасылаўшы анкету на aziaryczyna@gmail. УВАГА! Колькасць месцаў абмежаваная. Па пытаннях тэлефануйце, калі ласка Васіль Вэлкам 136 46 72, Мтс 877 61 59. Пачатак: 6 жніўня 11.00 Канец: 11 жніўня 11.00
Posted on: Sun, 16 Jun 2013 09:47:53 +0000

© 2015