"Пасля літургіі арцыбіскуп Тадэвуш - TopicsExpress



          

"Пасля літургіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узгадаў аб сітуацыі з арыштам кс. Уладзіслава Лазара, заахвочваючы святароў і кансэкраваных асобаў маліцца ў гэтай інтэнцыі, а таксама «не распачынаць ніякіх дзеянняў БЕЗ УЗГАДНЕННЯ З БІСКУПАМ»: «Гэтая справа вызвала шырокі рэзананс у Беларусі і свеце і, на жаль, не спрыяла еднасці. Следства працягваецца, і сёння цяжка рабіць здагадкі, чым завершыцца справа. Трэба маліцца ў гэтай інтэнцыі». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў святароў аб далучэнні гэтай справы да малітваў вернікаў, а таксама паводле акалічнасцяў, пасля Імшы, асабліва ў нядзелю, маліцца ў касцёлах аб шчаслівым вырашэнні гэтай праблемы. Іерарх падзякаваў прысутным за адданую працу, заклікаў да еднасці і папрасіў быць уважлівымі, каб «не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеянні»..." У Вілейцы ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа 19 верасня прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/119250-sustrecha.html catholic.by/2/libr/homilies/119230-vilejka.html catholic.by/2/media/foto/category/2291.html
Posted on: Fri, 20 Sep 2013 08:24:24 +0000

Trending Topics



Recently Viewed Topics




© 2015