70-я ўгодкі Івянецкага паўстання і - TopicsExpress



          

70-я ўгодкі Івянецкага паўстання і аперацыі “Герман”: працягваюцца жалобныя ўрачыстасці Канец ліпеня 1943 года – пачатак жахлівай для Налібоцкага краю нацысцкай карнай аперацыі “Герман”, калі былі спаленыя (найчасцей разам з людзьмі) дзясяткі вёсак, больш за 20,000 чалавек было ўгнана на прымусовыя працы, як у Беларусі, так і ў Германіі, загінула каля 10,000 чалавек, у абсалютнай большасці – мірных жыхароў. Дэтанатарам карнай акцыі з’явілася антынацысцкае паўстанне Арміі Краёвай ў Івенцы, але яна была накіраваная супраць усіх партызанаў Налібоцкай Пушчы: савецкіх, уключаючы яўрэйскіх, і польскіх. За апошні тыдзень прайшло, сама меней, 3 жалобныя юбілеі: у Пяршаях і Баравікоўшчыне, дзе ахвярамі нацысцкага тэрору сталі ксяндзы-францішкане Ахілес Пухала і Герман Стэмпень (19.07.1943), якія ахвяравалі сабой дзеля парафіянаў і ў 1999 былі прылічаныя да дабраславёных; у Дорах, дзе мясцовых жыхароў абодвух веравызнанняў спалілі ў праваслаўнай царкве (23.07.1943) жалобныя мерапрыемствы адбудуцца ў нядзелю 28.07.2013; і ў Камені, дзе нацысты расстралялі ксяндзоў Леапольда Аўліха і Казіміра Рыбалтоўскага. Справаздачы пра жалобныя ўрачыстасці можна прачытаць тут: Пяршаі- Баравікоўшчына: catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/118687-stempen.html Доры (анонс): kraj.by/volozhin/news/sobitiya/-o-soggennih-vo-vremya-vov-gitelyah-derevni-dori-vspomnyat-28-iyulya-v-vologinskom-rayone-2013-07-26 Камень: kraj.by/volozhin/news/sobitiya/-o-soggennih-vo-vremya-vov-gitelyah-derevni-dori-vspomnyat-28-iyulya-v-vologinskom-rayone-2013-07-26
Posted on: Sat, 27 Jul 2013 05:26:40 +0000

Trending Topics



Recently Viewed Topics




© 2015