Учора зайшоў на факультэт і - TopicsExpress



          

Учора зайшоў на факультэт і выпадкова нарваўся на дэкана. Нарваўся, таму што ён адразу прапанаваў мне паўдзельнічаць у Міжнароднай Санскрыцкай Канфэрэнцыі, якая пачался сёньня. Прыйшлося тэрмінова падрыхтаваць выступ на тэму "Sanskrit in Belarus". Я так і не зразумеў, чаму канфэрэнцыя называецца міжнароднай. Сёньня на адкрыцьці я, здаецца, быў адзіным белым, а ўсе выступы, за выняткам невялікіх пасажаў на санскрыце, былі на гіндзі, пераважна аб тым, якая цудоўная мова санскрыт і што яе трэба вучыць. У першай частцы мяне выклікалі на "сцэну", дзе я сфоткаўся зь нейкімі важнымі чыноўнікамі і настаўнікамі ды атрымаў у падарунак шаль і торбу. У другой частцы, калі прыйшла мая чарга выступаць, большая частка залі чамусьці выйшла, і я чытаў перад амаль пустой заляй. Праўда, задалі два пытаньні: 1) калі рускія запазычылі індыйскія лічбы? 2) як вы думаеце, што насамрэч азначаюць словы शतम् і सहस्रम् у Ведах. М-да. Вельмі ў тэму майму сьціпламу дакладу. А, яшчэ далі нейкую газэтку на санскрыце. Прачытаў там гісторыю, як Калідаса на гары Рамагірі напісаў верш "Мэґгадута". Добры падарунак паэту :)
Posted on: Fri, 23 Aug 2013 15:38:07 +0000

Trending Topics



Recently Viewed Topics




© 2015